Шатландыя патрабуе незалежнасці

6 октября 2019

У Шатландыі прайшлі мітынгі за незалежнасць краіны. Больш за  200  тысяч чалавек у Эдынбургу выйшлі на марш. Шэсце ўжо пяты год запар арганізоўвае рух  "Усё пад адным сцягам", і з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць. Так, у 2018 годзе ў маршы прынялі ўдзел 100 тысяч чалавек. Жаданне быць незалежнымі ад Брытаніі дасягнула самага высокага ўзроўню яшчэ і таму, што большасць шатландцаў  (і гэта паказаў  рэферэндум)  хацелі б пазбегнуць "Брэксіту".