Уражальныя падрабязнасці крушэння малазійскага боінга

23 июля 2016

Уражальныя падрабязнасці крушэння малазійскага боінга ў сакавіку 2014 года. За месяц да загадкавага знікнення самалёта пілот паветранага судна трэніраваўся дома на сімулятары весці лайнер такім маршрутам, па якім ён немінуча б упаў у Індыйскі акіян. Пра гэта піша часопіс "Нью-Ёрк Мэгэзін" са спасылкай на дакументы паліцыі Малайзіі, якія трапілі ў распараджэнне выдання. ФБР удалося аднавіць шэсць аддленых пунктаў уводу звестак, што захаваліся на цвёрдых дысках сімулятара. Высветлілася, што шлях, адпрацаваны камандзірам, падобны на той, якім сапраўды мог ісці апошні раз самалёт. Нагадаем, малазійскі боінг пацярпеў крушэнне ў ноч на 8 сакавіка 2014 года, выконваючы рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін. Усе 239 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.