Шакіруючая навіна прыйшла з Грэцыі

1 декабря 2013
Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, некаторыя жыхары краіны наўмысна заражаюць сябе ВІЧ, каб атрымаць дапамогу 700 еўра ад улад Еўрасаюза. Пакуль, адзначаюць у арганізацыі, дакументальных пацвярджэнняў выпадкаў самазаражэння няма. Тым часам, з-за скарачэнняў у сістэме аховы здароўя, распачатых урадам Грэцыі, доступ насельніцтва да паслуг урачоў знізіўся на 40%. Гэта прыводзіць да таго, што грамадзяне сталі радзей звяртацца па медыцынскую дапамогу.