Жахлівая навіна з Афганістана

16 июня 2014

Жахлівая навіна з Афганістана: адзінаццаці мірным жыхарам талібы адрэзалі ўказальныя пальцы за тое, што тыя галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах у суботу. Усяго ў гэты дзень у краіне было ўчынена 150 тэрактаў, у якіх загінулі каля паўсотні чалавек. Імкнучыся сарваць выбары, талібы пагражалі расправай усім, хто возьме ў іх удзел. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў змагаліся былы міністр замежных спраў Афганістана Абдала Абдала і экс-міністр фінансаў Ашраф Гані. Паводле звестак СМІ, каля сямі з дванаццаці мільёнаў афганскіх выбаршчыкаў у галасаванні не ўдзельнічалі. Папярэднія вынікі стануць вядомыя 2 ліпеня.