На поўдні краіны спрацавалі сірэны паветранай трывогі. Мірных жыхароў заклікаюць схавацца ў бамбасховішчах. Усяго радыкалы з ХАМАС выпусцілі больш за 90 ракет. Большую частку з іх удалося перахапіць ізраільскім сістэмам СПА. У адказ на палесцінскія дзеянні Ізраіль нанёс авіяўдары па ваенных аб'ектах групоўкі ў Сектары Газа, а таксама правёў абстрэл з танкаў. У сувязі са здарэннем прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху склікаў экстранную нараду з удзелам кіраўнікоў сілавых структур.
Шквал ракет абрынуўся на Ізраіль з тэрыторыі Сектара Газа
4 мая 2019













