Школьны настаўнік з Польшчы зноў трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

23 марта 2015

Крысціян Херба пераадолеў на веласіпедзе больш за тры тысячы прыступак небаскроба Тайбэй-101. 33-гадоваму спартсмену спатрэбілася на гэта дзве гадзіны 13 хвілін. Хербе прыйшлося разбіць узыходжанне на два этапы. Спачатку веласіпедыст падняўся на 60 паверхаў, пасля чаго спусціўся на ліфце, і ў выніку дасягнуў 91. Такі манеўр быў яму неабходны, бо ў небаскробе апынулася занадта мала прыступак для рэкорднага ўздыму.