Школьны аўтобус патрапіў у ДТЗ у Калумбіі

3 ноября 2018

Пацярпелі не меней за 19 дзяцей. Вадзіцель загінуў на месцы. Аварыя адбылася на аўтамагістралі на поўначы краіны. Транспартны сродак, у якім ехалі ўдзельнікі мясцовага чэмпіянату па канькабежным спорце сярод юніёраў, страціў кіраванне, вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Дзеці з пераломамі і ўдарамі шпіталяваныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, шафёр мог заснуць за рулём.