Школа Санта-Клаусаў запрацавала ў Лондане

28 ноября 2019
Незвычайная школа зноў адкрылася ў Лондане напярэдадні калядных святаў. За парты селі… дзясяткі Санта-Клаусаў! Сёлета прыйшлося патроіць дадатковы набор, бо на галоўнага святочнага персанажа вялікі попыт! Усе кандыдаты ў Санты павінны быць вельмі прыязнымі і абавязкова насіць касцюм і бараду. Чараўнікоў навучаць гаварыць "Шчаслівага Раства!" на некалькіх мовах, разбірацца ў цацках і падарунках. Таксама кожны Санта павінен вывучыць імёны ўсіх аленяў са сваёй запрэжкі.