Шасцёра чалавек пацярпелі сёння падчас фестывалю Сан-Фермін у Памплоне

12 июля 2019

Гэтыя відэакадры прыйшлі з Іспаніі. У Памплоне працягваецца знакаміты фестываль Сан-Фермін, дзе цэнтральнай падзеяй з'яўляюцца  забегі з быкамі. Сёння небяспечная гонка прадоўжылася 2 хвіліны 18 секунд. Не абышлося без траўм. Шасцёра чалавек пацярпелі, трое з іх шпіталізаваныя.

Фестываль у гонар заступніка Памплоны Сан-Ферміна праводзіцца штогод. Свята стала папулярным дзякуючы раману Эрнэста Хемінгуэя  "І ўзыходзіць сонца".