Дональд Туск: Шэнгенскай зоне пагражае крах

20 января 2016

Шэнгенскай зоне пагражае крах, калі стратэгія па рашэнні міграцыйнага крызісу не пачне працаваць да сакавіка. Гэта заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск на сесіі Еўрапарламента. Паводле яго слоў, стала вельмі цяжка дысцыплінаваць краіны ЕС, якія ідуць на аднабаковыя меры. Масавы прыток бежанцаў ужо вымусіў некалькі дзяржаў Шэнгену ўвесці пагранічны кантроль. Улады Сербіі заявілі, што гэта можа выклікаць ланцуговую рэакцыю на ўсім балканскім маршруце. Дзеянне Шэнгенскага пагаднення прыпыніла Аўстрыя. За мінулы год на тэрыторыю ЕС прыбылі больш за мільён бежанцаў і мігрантаў.

Лідарам па колькасці прынятых перасяленцаў стала Германія - у ФРГ прыбываюць па 3 тысячы чалавек за дзень. На іх утрыманне краіна ў 2015-м вылучыла больш як 10 мільярдаў еўра. Чакаецца, што сёлета Германія выдаткуе на бежанцаў 55 мільярдаў. Адзначым, міграцыйная палітыка канцлера ФРГ Ангелы Меркель выклікае ўсю большую незадаволенасць у немцаў.