Шэф-рэдактар інфармагенцтва Regnum Юрый Баранчык затрыманы ў Маскве

15 марта 2017

Пра гэта паведамляе шэраг інфармацыйных крыніц. Акалічнасці і дэталі пакуль высвятляюцца.

Нагадаем, у снежні мінулага года Следчы камітэт затрымаў 3 падазроных у распальванні міжнацыянальнай варожасці. Гэта аўтары беларусафобскіх артыкулаў: выкладчык Юрый Паўлавец, вартаўнік Дзмітрый Алімкін і карэспандэнт Сяргей Шыпценка. Следства ўстанавіла, што па ўказанні шэф-рэдактара агенцтва Regnum Юрыя Баранчыка за грошы і пад псеўданімамі Мікалай Радаў, Павел Юрынцаў, Ала Бронь і Артур Грыгор'еў яны рыхтавалі матэрыялы для парталаў - Regnum ru, Lenta ru і Eurasia Daily. Артыкулы, на думку экспертызы, маюць усе прыкметы экстрэмізму і правакавання варожасці на нацыянальнай, рэлігійнай і сацыяльнай глебе. У прыватнасці, аўтары ў абразлівай манеры адмаўлялі Беларусь як суверэнную дзяржаву, беларускую мову як нацыянальную, спрабавалі нацкаваць асноўныя беларускія канфесіі і выклікаць агрэсію да расійскай дыяспары.