Шэф паліцыі амерыканскага Фергюсана пайшоў у адстаўку

12 марта 2015

Гэта звязана з хваляй беспарадкаў у гэтым горадзе на расавай глебе. Раней у адстаўку пайшлі кіраўнік горада, а таксама муніцыпальны суддзя. Нагадаем, масавыя хваляванні ў Фергюсане пачаліся ў лістападзе 2014, пасля таго як белы паліцэйскі застрэліў бяззбройнага цемнаскурага падлетка.