Шантаж у Інтэрнэце

2 мая 2014
Паліцыя Філіпін сумесна з Інтэрполам арыштавала 58 чалавек, якія падазраюцца ў шантажы ў Інтэрнэце. Паведамляецца, што ўдзельнікі злачыннай групы стваралі акаўнты ў сацыяльных сетках, пераконвалі грамадзян іншых краін адправіць ім фота або відэа сэксуальнага характару. Затым яны пагражалі перадаць матэрыялы сваякам, калі ахвяры ім не заплацяць. Паводле інфармацыі паліцыі, зламыснікі патрабавалі ад 500 да 2 тысяч долараў. Маштаб афёры быў масавы, адзначылі прадстаўнікі Інтэрпола. Летась, паводле даных праваахоўных органаў, адзін падлетак з Шатландыі пакончыў жыццё самазабойствам, пасля таго, як яму пачалі пагражаць шантажысты.