Сезон дажджоў пачаўся ў Кітаі

7 июля 2013

Моцныя ліўні не спыняюцца ўжо трэці дзень. На ўсходзе краіны эвакуіраваны 12 тысяч чалавек. Ёсць першыя ахвяры стыхіі. Адзін чалавек загінуў ад маланкі, адзін апынуўся пад заваламі разбуранага дома. Несуцяшальныя прагнозы робяць сіноптыкі. Сезон дажджоў прадоўжыцца яшчэ больш як 20 дзён.