Сейм Польшчы зацвердзіў новы ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім

13 декабря 2017

Давер абноўленаму кабміну выказалі 243 дэпутаты, супраць - 192. Маравецкі ў сваёй праграмнай размове паабяцаў працягваць эканамічны і палітычны курс, абраны папярэднім кабмінам. Нагадаем, на мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў адстаўку прэм'ера Беаты Шыдла разам з усім урадам, якія працавалі з восені 2015 года.