Кіраўнік Мінабароны Літвы ўбачыў "прамую пагрозу" ў прыбыцці расійскіх вайскоўцаў у Беларусь. Пры гэтым Вільнюс і суседзяў ніколькі не бянтэжыць нарошчванне на сваіх тэрыторыях кантынгенту НАТА. Кіраўнік ваеннага ведамства падкрэсліў, што плануе сустрэцца з пасламі дзевяці краін Альянсу, "якія актыўна спрыяюць умацаванню бяспекі Літвы", і абмеркаваць з імі сітуацыю. Акрамя таго, сейм Літвы прадоўжыў паўнамоцтвы войскаў на мяжы з Беларуссю да 13 мая. Такое рашэнне апраўдалі неабходнасцю забеспячэння належнай аховы дзяржмяжы.
Сейм Літвы прадоўжыў паўнамоцтвы арміі на мяжы з Беларуссю
19 января 2022













