Сейм Латвіі сёння выбірае прэзідэнта краіны

29 мая 2019

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць тры кандыдаты - суддзя суда Еўрапейскага саюза Эгілс Левітс, амбудсмен Юрыс Янсанс і парламентарый Дыдзіс Шмітс. Фаварытам гонкі лічыцца Левітс - менавіта яго аднагалосна вылучылі партыі кіруючай кааліцыі Латвіі.

Згодна з Канстытуцыяй краіны, прэзідэнта выбіраюць менавіта парламентарыі, а не грамадзяне. З гэтага года галасаванне стала адкрытым. Дзеючы прэзідэнт Раймандс Веяніс  балаціравацца на другі тэрмін не стаў.