Паўночнакаўказская смяротніца рыхтавала тэракт у Маскве

22 октября 2013

Як паведамляюць расійскія СМІ, Наіда Асіялава павінна была сустрэцца са сваімі саўдзельнікамі ў сталіцы Расіі. Аднак па невядомых прычынах тэрарыстка ўчыніла тэракт у Валгаградзе. Ёсць інфармацыя, што зрабіла яна гэта пасля сваркі з грамадзянскім мужам Дзмітрыем Сакаловым. Вядома, што ён з'яўляецца галоўным спецыялістам-падрыўніком у махачкалінскай бандгрупе. Мяркуецца, што менавіта Сакалоў падрыхтаваў жанчыну да самападрыву. Нагадаем, напярэдадні ў выніку выбуху аўтобуса ў Валгаградзе загінулі шэсць пасажыраў, у тым ліку смяротніца. Раненні атрымалі больш як сорак чалавек, сярод іх гадавалае дзіця. Узбуджана крымінальная справа. У вобласці аб'яўлена трохдзённая жалоба. Сем'і загінуўшых і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную дапамогу.