Паўночныя і цэнтральныя правінцыі В'етнама ва ўладзе паводак

13 октября 2017

Колькасць загінуўшых кожны дзень расце. Ужо вядома аб 54 ахвярах. Яшчэ 39 чалавек прапалі без вестак. Выратавальная аперацыя працягваецца. Свае дамы пакінулі больш як 5 тысяч сямей. Надзвычайнае становішча абвешчана ўладамі правінцыі Хаабінь - затоплена і разбурана больш за тысячу жылых дамоў, паралізавана аўтамабільная сувязь. Зараз там разгортваюцца маштабныя аднаўленчыя працы.