Паўночная Карэя запусціла снарады малой далёкасці з усходняга ўзбярэжжа

2 августа 2019

Паўночная Карэя чарговы раз запусціла снарады малой далёкасці са свайго ўсходняга ўзбярэжжа. Аб гэтым паведамілі паўднёвакарэйскія ваенныя. Яны нагадваюць, што такое адбываецца ўжо трэці раз за тыдзень. Паводле некаторых звестак, стрэльбамі асабіста кіраваў Кім Чэн Ын. Дональд Трамп у адказ заявіў, што не лічыць праблемай запускі ракет малой далёкасці. Краіны Еўрасаюза заклікаюць Пхеньян пачаць перамовы аб дэнуклеарызацыі і нагадваюць, што рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН забараняюць КНДР запускаць балістычныя ракеты любога тыпу.