Паўночная Карэя раптам адмяніла запланаваныя на сёння перамовы з Паўднёвай

16 мая 2018

Прадстаўнікі краін планавалі абмеркаваць дэталі дамоўленасцяў па выніках красавіцкай сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін. Такі крок растлумачылі незадаволенасцю сумеснымі амерыкана-паўднёвакарэйскімі вучэннямі. СМІ КНДР назвалі гэтыя манеўры правакацыяй і рэпетыцыяй "прэвентыўнага ўдару". Пхеньян таксама заклікаў Вашынгтон задумацца аб лёсе прызначанага на 12 чэрвеня саміту паміж Кім Чэн Ынам і Дональдам Трампам. Ён павінен прайсці ў Сінгапуры.