Паўночная Карэя ажыццявіла запуск трох балістычных ракет у кірунку Японскага мора. Як паведамілі паўднёвакарэйскія вайскоўцы, тэставыя пускі стартавалі з тэрыторыі правінцыі Хванхэ-Пукта, гэта поўдзень КНДР, і пераадолелі дыстанцыю да 600 кіламетраў. Інфармацыю пра запуск таксама пацвердзілі амерыканскія вайскоўцы. У Мінабароны Японіі такія дзеянні назвалі пагрозай сусветнай бяспецы, а таксама парушэннем рэзалюцый Савета Бяспекі ААН. Нагадаем, увесну Cавет Бяспекі прыняў рэзалюцыю, якая ўзмацняе жорсткасць санкцый у дачыненні да КНДР у адказ на праведзеныя Пхеньянам ядзерныя выпрабаванні і запуск ракеты далёкага радыусу дзеяння.
Паўночная Карэя ажыццявіла запуск трох балістычных ракет
19 июля 2016













