Паўночная Карэя спыняе ядзерныя і ракетныя выпрабаванні

21 апреля 2018

Лідар КНДР Кім Чэн Ын запэўнівае, што ядзерны палігон на поўначы краіны спыніць працу. Пхеньян аб’явіў, што далучаецца да глабальнага працэсу ядзернага раззбраення ў адпаведнасці са сваёй новай стратэгіяй пабудовы сацыялістычнай эканомікі. Паўночнакарэйскае кіраўніцтва абавязваецца не перадаваць ядзерныя тэхналогіі і зброю трэцім краінам. КНДР мае намер актывізаваць дыялог з суседнімі краінамі і сусветнай супольнасцю. Акрамя таго, яна абавязуецца не прымяняць ядзерную зброю, калі супраць яе не будзе правакацый ці пагроз.