Паўночная Карэя выпрабавала высокатэхналагічную зброю

16 ноября 2018

Упершыню з лістапада мінулага года за пускам назіраў лідар краіны Кім Чэн Ын. Гаворка ідзе пра разнавіднасць узбраенняў тактычнага характару, якую распрацоўвалі доўгі час. Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Нагадаем, у чэрвені на перамовах з лідарам ЗША кіраўнік КНДР выказаў гатовасць згарнуць ракетна-ядзерную праграму ў абмен на гарантыі бяспекі з боку Вашынгтона. Зараз Пхеньян чакае выканання дасягнутых дамоўленасцяў.