Упершыню за апошнія 10 гадоў Паўночная Карэя і Паўднёвая правядуць саміт на вышэйшым узроўні. Лідары Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін правядуць перамовы ў дэмілітарызаванай зоне праз месяц. Бакі абмяркуюць пытанні пратакола, аховы і допуску прэсы. Пра магчымасць двухбаковага саміту з КНДР заяўляла і Японія. Токіа жадае абмеркаваць лёс выкрадзеных разведкай Пхеньяна японскіх грамадзян.













