Паўночная Карэя гатовая ў любы час правесці саміт з ЗША

25 мая 2018

Паўночная Карэя гатовая ў любы час і ў любым фармаце правесці саміт з ЗША. У Пхеньяне падкрэсліваюць, што сустрэча лідараў дзвюх краін неабходная для разрадкі складаных адносін. Напярэдадні амерыканскі прэзідэнт паведаміў у лісце лідару КНДР Кім Чэн Ыну аб адмене сустрэчы.

Дональд Трамп падкрэсліў, што не лічыць патрэбным праводзіць саміт у Сінгапуры 12 чэрвеня праз апошнія варожыя выказванні Пхеньяна, хоць гатовы сустрэцца з лідарам КНДР у будучыні. У Белым доме дадалі, што прадстаўнікі Паўночнай Карэі перасталі выходзіць з імі на сувязь. У прыватнасці, не прыехалі на сустрэчу, дзе павінны былі абмеркаваць дэталі перамоў у Сінгапуры.