Паўночная і Паўднёвая Карэі пачалі перамовы па паляпшэнні ўзаемаадносін

9 января 2018

Паўночная і Паўднёвая Карэі некалькі гадзін таму пачалі перамовы па паляпшэнні ўзаемаадносін. Сустрэча праходзіць у закрытым рэжыме ў дэмілітарызаванай зоне ў так званым доме міру. На парадку дня і магчымы ўдзел паўночнакарэйскіх спартсменаў у зімовай Алімпіядзе. Гэта першыя за тры гады перамовы для Сеула і Пхеньяна.