Паўночная і Паўднёвая Карэі пачалі перамовы па нармалізацыі адносін

11 декабря 2015

Яны праходзяць у Кэсоне - гэта горад з асаблівым статусам на поўдні КНДР. Афіцыйнай інфармацыі аб парадку двухбаковых сустрэч пакуль няма. Як паведамляюць СМІ Рэспублікі Карэя, бакі могуць абмеркаваць адмену санкцый супраць Пхеньяна, аднаўленне работы турыстычнага комплексу ў паўночнакарэйскім Кымгансане і правядзенне сустрэч сваякоў з раздзеленых сем'яў. Фармальна Паўночная і Паўднёвая Карэі знаходзяцца ў стане вайны. У 1953 годзе паміж дзяржавамі было падпісана пагадненне аб перамір'і, але паўнавартасная мірная дамова больш чым за 60 гадоў так і не была заключана.