Поўнач Скандынавіі скавала арктычным холадам

21 января 2014

У Нарвегіі рэкордныя маразы ператварылі ў лёд заліў Ловунд. Тысячы рыб аказаліся замарожанымі. Зараз у большасці гарадоў каралеўства тэмпература апусцілася да мінус 40 градусаў, не працуюць многія муніцыпальныя ўстановы, адменены заняткі ў школах. Улады заклікаюць насельніцтва без патрэбы не выходзіць на вуліцу.