Поўнач Еўропы пакутуе ад анамальнай спякоты

19 июля 2018

У Швецыі абноўлены тэмпературны рэкорд 1947 года. Слупкі тэрмометра ў горадзе Упсала паказалі плюс 34 градусы. Засуха трымаецца з мая і справакавала маштабныя лясныя пажары. Больш за ўсё пацярпеў цэнтр Швецыі. Улады запрасілі дапамогу ў Еўрасаюза. У некаторых раёнах пачалася эвакуацыя. З-за пажараў адменены дзясяткі цягнікоў з Нарвегіі, а на мяжы дзвюх краін стаяць сотні машын.

Дарэчы, па назіраннях сіноптыкаў, у чэрвені тэмпература на планеце ў сярэднім была амаль на паўградуса вышэй за норму. Ледзяное покрыва ў Арктыцы і Антарктыцы аказалася танчэйшым, чым звычайна ў гэты час года.