Сесія Парламенцкай Асамблеі АДКБ пройдзе ў Маскве

6 ноября 2014

Пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама павышэння ролі парламенцкай дыпламатыі абмяркуюць удзельнікі сесіі Парламенцкай Асамблеі АДКБ. Яна пройдзе сёння ў Маскве. Акрамя гэтага, удзельнікі разгледзяць дакументы, звязаныя з сітуацыяй на Паўднёвым Каўказе і рэгіёнах, якія знаходзяцца побач з зонамі адказнасці АДКБ. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, а таксама кіраўнікі парламентаў краін - удзельніц Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бяспецы.