Серж Саргсян абраны прэм'ер-міністрам Арменіі

17 апреля 2018

Кандыдатуру экс-прэзідэнта і лідара кіруючай Рэспубліканскай партыі падтрымалі 76 дэпутатаў, 17 выступілі супраць. Галасаванне ў парламенце праходзіла на фоне антыўрадавых пратэстаў. Апазіцыя паспрабавала блакіраваць будынкі дзяржустаноў у Ерэване. Затрыманыя, паводле розных звестак, ад 30 да 80 чалавек. Напярэдадні выступленні дэманстрантаў былі жорстка спыненыя паліцыяй. Вартавыя парадку выкарысталі супраць пратэстантаў слёзатачывы газ.