Сэрвісу Twitter - 10 гадоў

21 марта 2016
У гэты дзень у 2006 годзе Джэк Дорсі адправіў самае першае паведамленне: "Я ствараю свой "twitter". З тых часоў сацыяльная сетка развівалася імкліва. І зараз Twitter падтрымлівае 35 моў, а штомесячная аўдыторыя перавышае 300 мільёнаў карыстальнікаў. Па меркаванні кіраўніцтва кампаніі, класічныя 140 сімвалаў у твіце або паведамленні - гэта ідэальны абмежавальнік, які дазваляе быць лаканічным.