Серыя выбухаў у сталіцы Бангладэш

24 октября 2015

Мінімум адзін чалавек загінуў, дзясяткі параненыя. Як паведамляе агенцтва "Рэйтэр", выбухі былі накіраваныя супраць мясцовых мусульман-шыітаў, якія раніцай сабраліся ў старой частцы горада, дзе павінна была прайсці жалобная цырымонія - Ашура. Паводле звестак на гэтую гадзіну, выбухі ўчынілі з дапамогай самаробных прылад. Адказнасць за напад пакуль ніхто на сябе не бярэ. Ашура - дзень жалобы. Па традыцыі ў гэты дзень мусульмане-шыіты ўшаноўваюць памяць імама Хусейна - унука прарока Мухамеда і сына імама Алі.