Серыя тэрактаў у іракскай сталіцы

18 февраля 2014
Ахвярамі выбухаў сталі мінімум 24 чалавекі. Дзясяткі параненыя. У Багдадзе ўзарваныя дзве шыіцкія мячэці і аўтобусны прыпынак. Ва ўсіх трох выпадках узрыўчатку заклалі ў машыны. Адказнасць за тэракты пакуль ніхто на сябе не ўзяў. Аднак вядома, што шыіты часта становяцца ахвярамі суніцкіх баевікоў-ісламістаў, якія апошнім часам актывізаваліся і захапілі некалькі іракскіх гарадоў.