Серыя тэрактаў зноў страсянула Багдад

26 августа 2014

Ахвярамі двайной атакі сталі сама меней 15 чалавек, больш за 20 атрымалі раненні. Адна з машын падарвалася на люднай вуліцы, а другая - ля рэстарана ў заходняй частцы іракскай сталіцы. Паводле інфармацыі прадстаўнікоў іракскіх служб бяспекі, выбухі адбыліся ў квартале, які населены пераважна шыітамі. Іншыя падрабязнасці пакуль не прыводзяцца.