Сяргей Скрыпаль выпісаны з бальніцы ў Солсберы

18 мая 2018

Навіна апошняй гадзіны. Сяргей Скрыпаль выпісаны з бальніцы ў Солсберы. Пра гэта паведамляе Press Association са спасылкай на медыкаў. Нагадаем, экс-палкоўнік ГРУ і яго дачка Юлія былі атручаныя ядам 4 сакавіка. Гэта выклікала міжнародны скандал. Лондан сцвярджае, што да інцыдэнту мае дачыненне Масква, Расія гэта катэгарычна адмаўляе.