Сяргей Лаўроў пракаменціраваў ультыматум Вялікабрытаніі

13 марта 2018

Лондан патрабуе ад Масквы афіцыйных тлумачэнняў па справе Сяргея Скрыпаля.

Як заявіла напярэдадні брытанскі прэм'ер, былога палкоўніка ГРУ атруцілі нервова-паралітычным рэчывам, распрацаваным у Расіі. Паводле слоў Тэрэзы Мэй, атручванне Скрыпаля было альбо "прамым" дзеяннем Масквы, альбо Расія страціла кантроль над рэчывам, якое валодае "катастрафічным патэнцыялам". Яна падкрэсліла, калі Крэмль не дасць годнага даверу адказу, брытанскі ўрад прыраўняе гэта да акту пазапраўнага прымянення сілы супраць Злучанага Каралеўства і падрыхтуе меры ў адказ.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў пракаменціраваў ультыматум, заявіўшы, што абвінавачваны ў прымяненні хімзброі расійскі бок мае права атрымаць узоры атрутнага рэчыва.

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: "Калі гаварыць аб тым, што абавязана зрабіць Вялікабрытанія ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі, то гэта наступнае. Па-першае, неадкладна, як толькі ўзніклі падазрэнні, што было прыменена атрутнае рэчыва, забароненае канвенцыяй, неадкладна трэба звярнуцца да краіны, якую падазраюць у тым, што яна з'яўляецца краінай паходжання дадзенага рэчыва, і адказ на гэты запыт даецца на працягу 10 дзён".

Афіцыйны запыт аб доступе да рэчыва Масква зрабіла. Але атрымала ад Лондана "невыразны адказ" - (больш падобны на адмову). Нагадаем, экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, асуджаны ў Расіі за дзяржаўную здраду, а затым памілаваны, быў знойдзены на мінулым тыдні ў гарадскім парку англійскага Солсберы разам з дачкой Юліяй у крытычным стане пад уздзеяннем нервова-паралітычнага рэчыва. Яны знаходзяцца ў коме.