Загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі, у які ўдарыла маланка. Прагрымела некалькі выбухаў, а слупы полымя, па словах відавочцаў, узнімаліся на дзясяткі метраў. Жыхароў дамоў у радыусе кіламетра ад завода прыйшлося эвакуіраваць. Пажарныя змагаліся з агнём некалькі гадзін. Зараз узгаранне патушана. Пацярпелых няма.













