Сур'ёзныя праблемы прынесла надвор'е жыхарам Румыніі

30 мая 2019

Сур'ёзныя праблемы прынесла  надвор'е і жыхарам Румыніі. На паўночным захадзе краіны выпаў град анамальных памераў. Непагадзь бушавала ўсяго 15 хвілін, але пакінула  сумныя  наступствы. Сотні пабітых аўто, выбітыя шыбы і пашкоджаныя дахі дамоў. Град суправаджаўся ветрам, ліўнем і маланкамі. Паводле слоў  мясцовых жыхароў, падчас шторму дрыжалі нават сцены. 

Анамальная сітуацыя сёння і ў Маскве. У расійскай сталіцы пры спякоце  30 градусаў - навальніца і град памерам з вішню.