Сур'ёзныя перастаноўкі ў амерыканскіх калідорах улады

13 марта 2018

Прэзідэнт ЗША паведаміў аб рашэнні звольніць дзяржсакратара Рэкса Тылерсана. У сваім Twitter Дональд Трамп назваў яго пераемніка - гэта дырэктар ЦРУ Майк Пампеа. У сваю чаргу новым кіраўніком разведупраўлення стане намеснік кіраўніка ведамства Джына Хаспел. Першая ў гісторыі ЗША жанчына на дадзенай пасадзе. Пра яе таксама вядома, што ў 2002 яна кіравала сакрэтнай турмой у Тайландзе, дзе ўтрымліваліся члены тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда". У Белым доме растлумачылі: "Трампу патрэбна новая каманда да пачатку перамоў з КНДР".