Аўтобус з польскімі нумарамі зляцеў з трасы і перавярнуўся. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 25 пацярпелі. Усяго ў салоне знаходзіліся 53 чалавекі, у тым ліку 27 дзяцей. Яны вярталіся з адпачынку ў Грэцыі. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі, ідзе расследаванне. З-за ДТЗ частку шашы перакрылі.













