Сербы больш не хочуць у ЕС

22 апреля 2022
У Сербіі ўпершыню доля праціўнікаў членства краіны ў ЕС  перасягнула працэнт прыхільнікаў уступлення ў супольнасць. Аб гэтым гавораць даныя сацапытання. Каля 44 працэнтаў грамадзян заявілі, што на рэферэндуме ўпершыню прагаласавалі б супраць уступлення ў ЕС, і толькі 34 працэнты падтрымалі б яго.

Прычына еўраскептыцызму - крызіс вакол сітуацыі ва Украіне. Раней Еўрапарламент выказаў шкадаванне аб тым, што Сербія не выконвае санкцыі ЕС у дачыненні да Расіі.