Сербія адмяняе рэжым надзвычайнага становішча

7 мая 2020
Яшчэ адна краіна выходзіць з каранціну. Парламент Сербіі прагаласаваў за адмену надзвычайнага становішча. Зараз у краіне перастаюць дзейнічаць каменданцкая гадзіна і забарона пакідаць дамы грамадзянам, старэйшым за 65 гадоў. Таксама адклікаюцца ў месцы дыслакацыі армейскія падраздзяленні, якія выкарыстоўваліся для аховы меж, бальніц, лагераў для перамешчаных асоб. Адмене закону аб надзвычайным становішчы супрацівілася апазіцыя, але ўрад здолеў упэўніць дэпутатаў, што пік эпідэмічнай небяспекі мінуў.