Пра гэта паведамілі сёння афіцыйныя прадстаўнікі брытанскага рок-музыканта. Паволе іх слоў, Макартні быў надзвычай расчулены пажаданнямі сваіх прыхільнікаў найхутчэйшага выздараўлення. З-за віруса спеваку прыйшлося легчы ў бальніцу. Былі адменены некалькі яго канцэртаў у Японіі.














