Сенсацыйны метэарэкорд зафіксаваны ў Антарктыдзе

9 декабря 2013

Замеры, зробленыя са спадарожніка, паказалі ў раёне японскай станцыі мінус 91,2 градуса па Цэльсіі. Зараз паведамленні вывучаюць расійскія метэаролагі і навукоўцы-палярнікі. Папярэдні рэкорд - мінус 89,2 градуса - быў зарэгістраваны таксама ў Антарктыдзе ў 1983 годзе на расійскай станцыі Усход. Але тады ён быў устаноўлены інструментальным метадам з Зямлі, а не з космасу.