Больш як 80% дэлегатаў падтрымліваюць перамовы аб стварэнні кіруючай кааліцыі са сваімі галоўнымі палітычнымі сапернікамі - блокам Ангелы Меркель. Зрэшты, першыя дыялог прапанавалі хрысціянскія дэмакраты пасля таго, як яны не змаглі дамовіцца з зялёнымі. Колькі падоўжацца дэбаты, невядома. СМІ паведамляюць, што чакаць давядзецца да сярэдзіны лістапада. Аналітыкі гавораць, што новы ўрад з'явіцца ў Германіі толькі ў наступным годзе.
Нагадаем, правацэнтрысцкі ХДС Ангелы Меркель перамог на нядаўніх выбарах, але яны не змаглі атрымаць дастаткова галасоў для стварэння парламенцкай большасці.














