Сенсацыйную і трагічную лічбу агучыў галоўны ваенны пракурор Украіны

28 октября 2017

Як заявіў Анатоль Матыёс у эфіры тэлеканала ЗІК, за час ваеннай аперацыі на ўсходзе Украіны небаявыя страты ўзброеных сіл краіны перавысілі 10 тысяч чалавек. Галоўнымі прычынамі сталі парушэнні воінскіх статутаў і нядбалае стаўленне да службы. Таксама ваенны пракурор адзначыў, што каля 360 тысяч ветэранаў баявых дзеянняў пакутуюць ад посттраўматычнага сіндрому.

І сёння стала вядома: Венгрыя налажыла вета на правядзенне ў снежні пасяджэння камісіі Украіна - НАТА. Венгерскі міністр замежных спраў растлумачыў такое рашэнне новым законам аб адукацыі, які нядаўна быў прыняты афіцыйным Кіевам.

У Будапешце лічаць, што дакумент ушчамляе правы і свабоды моўных меншасцяў ва украіне. Абысці венгерскае вета немагчыма, паколькі для склікання камісіі Украіна - НАТА неабходная згода ўсіх яе краін-удзельніц.