Сенсацыяй стала паведамленне аб знішчэнні ў Банку Кіпра важных дакументаў

5 апреля 2013

Тэма Кіпра гучыць сёння паўсюль: і ў заводскіх цэхах у Беларусі, і ў сусветных банкаўскіх колах, і вядома ж, на вуліцах Нікасіі. І наўрад ці  варта чакаць, што страсці па Кіпры сціхнуць хутка. Навіны працягваюць паступаць. Сапраўднай сенсацыяй стала паведамленне аб знішчэнні ў Банку Кіпра важных дакументаў, звязаных са скандальнай закупкай грэчаскіх аблігацый. Лічыцца, што менавіта  гэты фактар і  паставіў на мяжу краху ўсю банкаўскую сістэму вострава. Кампрамат захоўваўся ў электронным выглядзе. Яго знішчылі асобы, якія могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за сумніўнае набыццё банкам дзяржаблігацый Грэцыі. Пасля яны былі спісаныя, што і выклікала гіганцкія страты. Што называецца, бяда не прыходзіць адна. Банкі Кіпра зноў закрыліся. Гэтым разам прычына - бестэрміновая забастоўка работнікаў фінансавых устаноў.