Сенатар Берні Сандэрс перамагае Хілары Клінтан на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Індыяна

4 мая 2016

Сенатар Берні Сандэрс, згодна з падлікамі амерыканскіх тэлеканалаў, перамагае Хілары Клінтан на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Індыяна. Перамога, зрэшты, наўрад ці выратуе яго кампанію за вылучэнне, і дагнаць Клінтан па колькасці дэлегатаў у Сандэрса ўжо наўрад ці атрымаецца. Таксама Клінтан карыстаецца падтрымкай супердэлегатаў - дзеючых сенатараў, губернатараў і іншых афіцыйных асоб. У адрозненне ад звычайных выбаршчыкаў яны могуць галасаваць, за каго жадаюць.

А вось сенатар ад штата Тэхас Тэд Круз у сваёй прамове пасля паражэння на праймерыз у Індыяне заявіў, што больш не будзе змагацца за намінацыю ад рэспубліканцаў. Круз быў асноўным сапернікам мільярдэра Дональда Трампа. Ён рэгулярна займаў другія месцы на рэспубліканскіх праймерыз. З выхадам Круза з гонкі шанцы Трампа атрымаць намінацыю на пасаду прэзідэнта ад рэспубліканцаў сталі практычна абсалютнымі.